Сайт „Белсата” і яго старонкі ў сацсетках прызнаныя экстрэмісцкімі
Сайт тэлеканала „Белсат” і яго старонкі ў сацыяльных сетках прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі.
Як гаворыцца ў тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных спраў, падставай для такога рашэння сталі матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці. У рашэнні пералічваецца, што экстрэмісцкімі лічацца старонкі „Белсата” ў Фэйсбуку, Інстаграме, „Вконтакте”. За распаўсюд (рэпост) інфармацыі з экстрэмісцкіх крыніц пагражае адміністрацыйная адказнасць з пакараннем у выглядзе штрафу або арышту.
Трансляцыя спадарожнікавага тэлеканала „Белсат” экстрэмісцкай, верагодна, не лічыцца.
Беларускае Радыё Рацыя
