Сахашчык звярнуўся да вайскоўцаў з нагоды магчымага ўступлення Беларусі ў вайну
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў і да ўсіх беларусаў з нагоды магчымага ўступлення Узброеных сіл Беларусі ў вайну супраць Украіны. Ён падкрэсліў, што Беларусь у вайну спрабуе ўцягнуць кіраўніцтва РФ.
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі заявіў, што Расея ўжо прайграла вайну, але спрабуе працягнуць агонію.
