Сакратар Рады БНР наведаў Курапаты



Сакратар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Вячаслаў Бортнік наведаў Курапаты і ўсклаў кветкі ад імя Рады БНР.

„Мы абавязаныя памятаць пра ахвяры, які панёс беларускі народ у XX стагоддзі. Дзеля памяці людзей, што былі забітыя камуністамі і нацыстамі ў Курапатах, Трасьцянцы і многіх іншых падобных месцах, мы павінны імкнуцца пабудаваць у Беларусі справядлівую дэмакратычную незалежную дзяржаву, у якой паўтарэнне гэтых падзеяў было б немагчымае”, – заявў Бортнік. 

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі – найстарэйшая дзеючая беларуская палітычная структура. Яна была створаная ў 1917 г. як Рада Першага Усебеларускага з’езду і ў 1918 г. стала часовым вышэйшым дзяржаўным органам Беларускай Народнай Рэспублікі. Ад 1919 г. Рада БНР дзейнічае ў эміграцыі, дзе аб’ядноўвае палітычна актыўную беларускую дыяспару ва ўсім свеце і прасоўвае інтарэсы Беларусі як дэмакратычнай і незалежнай краіны.

Паводле прэс-рэлізу