Сакратар Рады нацбяспекі Украіны выказаўся наконт вызвалення Крыма
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў выказаўся наконт будучых падзей у Крыме. Ён падкрэсліў, што іншага выбару, акрамя як дэакупацыі паўвострава, быць не можа. Данілаў заявіў, што Украіна будзе вяртаць Крым ваенным шляхам, бо іншых варыянтаў пакуль няма, піша УНІАН.
“Больш за тое, мы яго будзем вызваляць. Хутчэй за ўсё гэта будзе адбывацца ваенным шляхам, калі краіна-агрэсар да гэтага часу не зразумее, што ёй трэба сысці з нашай тэрыторыі. Іншага варыянту ў нас няма”, — сказаў Данілаў на мерапрыемстве, якое папярэднічае Крымскай платформе.
Ён дадаў, што без дэакупацыі Крыма вайну нельга лічыць завершанай. А гэта значыць, што наступныя пакаленні не змогуць спакойна жыць і вайна пяройдзе нашчадкам.
Беларускае Радыё Рацыя