Самалёт Аляксандра Лукашэнкі вылецеў у бок Расеі



У СМІ з’явілася інфармацыя, аб тым, што самалёт Лукашэнкі вылецеў у Расею.  Урадавы Boeing (з рэгістрацыйным нумарам EW-001PA) а 9-й раніцы  вылецеў з Менска ў Расею, паведамляе Дойчэ Вэле. Борт прайшоў да Смаленскай вобласці, а затым, магчыма, выключыў транс-пондар.  як піша Reform.by.

Пра замежныя візіты Лукашэнкі афіцыйна нічога не паведамлялася.

Паводле звестак Telegram-канала „Моталька Дапамажы”, на борце „Боінга”, які выкарыстоўвае звычайна Аляксандр Лукашэнка, знаходзіцца не ён сам, а яго старэйшы сын – Віктар Лукашэнка.

Апошні раз Аляксандр Лукашэнка лётаў у Расею 9 мая і на мінулым тыдні. Ён быў у Расеі 24-25 траўня – у Маскве на саміце ЕАЭС.

Беларускае Радыё Рацыя