Надзея Саўчанка вярнулася ва Украіну
Андрэй Тараненка, намеснік кіраўніка АП, уручыў Надзеі ўзнагароду і званне „Герой Украіны” за ахвярнасць, служэнне народу і мужнасць. Яна прыняла ўзнагароду са словамі: „Служу ўкраінскаму народу!”.
Фота РБК: Надзея Саўчанка пасля ўручэння ўзнагароды
„Я ўдзячная ўсім хлопцам, што змагаюцца за Украіну, я прашу прабачэння, што я яшчэ жывая. Украіна будзе, нягледзячы ні на што, таму што мы – нацыя. Я не магу вам перадаць сваю лютасць, сваю нянавісць, але з гэтых пачуццяў у мяне паўстане мудрасць. Я хачу, каб людзі хацелі свету, але я разумею, што свет паўстане толькі пасля вайны. Я хачу перадаць прывітанне расейцам і сказаць, што няма чаго баяцца, трэба ўставаць з каленяў. Гэта цяжка, але калі яны хочуць жыць у свеце – трэба ўставаць. А мы не дамо ім прыйсці сюды „, – сказала Саўчанка.
Выступленне Надзеі Саўчанкі.
16.41. Перад прэсай выступае Надзея Саўчанка.
„Дзякуй маме, што дачакалася, дзякуй сястры, што ваявала. Дзякуй народу Украіны і ўсяму свету!”
16.36. У АП пачалася анансаваная прэс-канферэнцыя.
„Надзея стала сімвалам і гонарам Украіны. Як мы вярнулі Надзею, так мы вернем Крым і Данбас„, – заявіў Пётр Парашэнка.
* * *
Уладзімір Пуцін памілаваў Надзею Саўчанку, якая была асуджаная расейскім судом да 22 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў забойстве расейскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына.
Як паведамляюць расейскія СМІ, самалёт з асуджанымі ва Украіне расейцамі, якіх абмянялі на Саўчанку, Яўгенам Ерафеевым і Аляксандрам Аляксандравым прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Унукава.
* * *
Украіна сустрэла Надзею Саўчанку: анлайн-трансляцыя.
Як пацвердзіла Надзея Саўчанка, зараз яны накіроўваюцца ў Адміністрацыю прэзідэнта на афіцыйную прэс-канферэнцыю.
[youtube id=”MD8-_1mPi-s”]
Лётчыца і народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка вярнулася ва Украіну.
«Президентський літак з Героєм України Надією Савченко приземлився! Вітаємо Надію на рідній землі!» — напісаў Парашэнка.
Юлія Цімашэнка і мама Надзеі Саўчанка прыбылі ў «Барыспаль».
З нецярплівасцю чакаюць прылёту Надзеі Саўчанкі і журналісты.
13: 58
Картэж прэзідэнта Пятра Парашэнкі прыбыў у аэрапорт „Барыспаль” для сустрэчы самалёта з Надзеяй Саўчанкай.
Ён заехаў непасрэдна на ўзлётную паласу.
13:28
Самалёт з Надзеяй Саўчанкай павінен прызямліцца ў аэрапорце Барыспаль прыблізна ў 14:43 мясцовага часу, піша «Украінская праўда».
Гэтую ж інфармацыю пацвярджае дэпутат фракцыі „Бацькаўшчына” Ігар Луцэнка.
13:17
Крыніца «Украінскай праўды» і „Укринформ” паведамляюць, што сястра і маці Надзеі Саўчанкі накіроўваюцца ў аэрапорт Барыспаль.
13:05
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выступіць з заявай для СМІ сёння ў 15:15 паводле мясцовага часу. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт прэзідэнта.
Хутчэй за ўсё, заява будзе агалошана ў памяшканні Адміністрацыі прэзідэнта, піша «Украінская праўда».
12:46
Лётчыца і народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка ўжо вылецела ва Украіну. Пра гэта УНН стала вядома з уласных крыніц у дыпламатычных колах.
Саўчанка недзе ў 12:15 вылецела прэзідэнцкім самалётам з аэрапорта горада Растоў-на-Доне.
Сустрэлі Надзею Саўчанку прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Уладзіслаў Цэголка і намеснік спікера Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка.
Чакаецца, што Пятро Парашэнка сустрэне Надзею Саўчанка ўжо па прыбыцці ва Украіну, у аэрапорце.
12:31
Як паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на сваю крыніцу, абмен можа адбыцца ўжо ў бліжэйшыя дзве гадзіны.
12:20
Надзея Саўчанка ўжо дастаўлена ў аэрапорт Растова-на-Доне, паведамляе Інтэрфакс.
Адвакат Ілля Новікаў паведаміў «Дождю», што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтай інфармацыі, але дадаў, што на дадзены момант знаходзіцца ў аэрапорце Растова-на-Доне.
* * *
Як паведамляе УНІАН, у Растоў-на-Доне прыбыў самалёт прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, каб забраць на Радзіму асуджаную ў Расеі на 22 гады зняволення ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку. Перадача Саўчанкі павінна адбыцца сёння.
Іншы суразмоўца «Інтэрфакса» ўдакладніў, што Саўчанку перададуць украінскаму боку на падставе дамовы паміж дзвюма дзяржавамі аб выдачы асоб для далейшага адбыцця пакарання. Паводле яго слоў, у Растове-на-Доне ўжо знаходзяцца прадстаўнікі расейскіх праваахоўных органаў, якія суправаджаюць ўкраінку.
«Паводле дамоўленасці, украінскія ўлады там жа перададуць двух расейцаў, затрыманых ва Украіне», — паведаміла крыніца расейскага агенцтва.
Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў сказаў РБК, што не валодае такой інфармацыяй.
Адвакат Саўчанкі Марк Фейгін на пытанне РБК, ці дастаўлена Саўчанка ў аэрапорт горада Растоў-на-Доне, заявіў, што не каментуе сітуацыю, але і не стаў абвяргаць звесткі.
Нагадаем, што 22 сакавіка Надзея Саўчанка была асуджаная да 22 гадоў зняволення. Яе звінавацілі ў гібелі двух расейскіх журналістаў у Луганскай вобласці Украіны ў 2014 годзе. Следчыя сцвярджаюць, што яна карэктавала кірунак артабстрэлу, ахвярамі якога сталі расейцы. Акрамя таго, яе звінавачвалі ў незаконным перасячэнні расейскай мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя