Саміт ЕЗ прыняў рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў ЕЗ
Саміт ЕЗ прыняў палітычнае рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў Еўразвяз, паведамляе ТАСС.
Таксама Саміт ЕЗ заклікаў авіяперавозчыкаў Еўразвяза адмовіцца ад палётаў над тэрыторыяй Беларусі. Заклікаў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі правесці расследаванне інцыдэнту з пасадкай рэйса Ryanair у Беларусі.
Саміт ЕЗ пастанавіў паскорыць увядзенне санкцый супраць фізічных асоб і кампаній Беларусі ў адказ на інцыдэнт з самалётам Ryanair.
