Саміт міністраў замежных спраў краін Еўразвязу ў Кіеве



Гэта першы саміт, які адбываецца за межамі краін, якія ўваходзяць у Еўрапейскі саюз. Міністры замежных спраў краін Еўразвязу праводзяць 2 кастрычніка сваю сустрэчу ў Кіеве.

«Рады прывітаць міністраў замежных спраў ЕЗ на гістарычнай сустрэчы ва Украіне. Упершыню ў гісторыі за межамі цяперашніх межаў ЕЗ. Але і з сваіх будучых межах. Я ўдзячны Еўрапейскаму звязу і асабіста Жузэпу Бурэлю за непахісную падтрымку Украіны з боку ЕЗ», – напісаў міністр замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Х» (колішні Twitter. – РС).

Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль паведаміў, што саміт праводзіцца ва Украіне, якая ўжо мае статус краіны-кандыдаткі і ў будучым далучыцца да Еўразвязу.
«Мы склікаем гістарычную сустрэчу міністраў замежных спраў ЕЗ тут, ва Украіне, краіне-кандадытцы і будучым чальцы ЕЗ. Мы тут, каб выказаць нашу салідарнасць і падтрымку ўкраінскаму народу», – заявіў Жузэп Барэль.