Саміт НАТА прынёс важныя рашэнні для бяспекі ўсходняга флангу
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Войцех Скуркевіч заявіў, што падчас саміту НАТА ў Вільні былі прынятыя рашэнні, асабліва важныя з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі Польшчы і бяспекі краінаў усходняга флангу Паўнончаатлантычнага Альянсу.
Скуркевіч падкрэсліў, што прынятыя планы абароны прадугледжваюць выкарыстанне адэкватных сітуацыі сіл. Прадугледжваецца, што ў выпадку пагрозы не менш за 300 тысяч вайскоўцаў будуць разгорнутыя на працягу 10 дзён.
Намеснік міністра абароны Польшчы таксама падкрэсліў, што ўзмацненне ўсходняга флангу НАТА азначае ўзмацненне бяспекі на мяжы з Беларуссю, а ў Польшчы будуць створаны сучасныя склады ўзбраення і абсталявання Паўночнаатлантычнага Альянсу.
Беларускае Радыё Рацыя