Санаторый «Беларусь» у Юрмале пазбег санкцыяў Еўразвязу



Санаторый «Беларусь» у Юрмале пазбег санкцыяў Еўразвязу — адрозна ад аналагічнага санаторыю ў літоўскіх Друскеніках, піша delfi.lt.

Аказалася, што юрмальскі санаторый пазбег санкцыяў дзякуючы юрыдычным нюансам. У прэс-службе МЗС Латвіі ўдакладнілі, што іх санаторый належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Беларусі, а літоўскі — Галоўнай гаспадарчай управе Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. У санкцыйным спісе толькі апошняя.

Санкцыі Еўразвязу супраць канкрэтных асобаў у Беларусі былі ўведзеныя за масавыя фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах і тэрор супраць мірных пратэстоўцаў. 

Фота: eurokurort.by