Санкцыі ў адказ на вета
ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць расейскіх кампаній і грамадзян. Пашырэнне спісу стала адказам на ўчарашнюю адмову Расеі падтрымаць стварэнне трыбунала па „Боінгу”, лічаць эксперты.
Цяпер расейскі ўрад, хутчэй за ўсё, пашырыць свой санкцыйны спіс заходніх палітыкаў і кампаній, паведамляе msn.com.
ЗША ў чацвер прадставілі дадатковыя санкцыі ў дачыненні да расейскіх бізнесменаў і кампаній. Пра пашырэнне санкцый паведамляецца на сайце амерыканскага Мінфіна. Усяго ў сувязі з падзеямі на Украіне ўлады ЗША ўвялі меры ў дачыненні да 11 фізічных і 15 юрыдычных асоб.
Пад сектаральныя санкцыі падпалі структуры «Раснафты» і ВЭБа.
„Чорны спіс” (Specially Designated Nationals List, SDN) таксама дапоўніўся фізічнымі асобамі – у іх ліку Раман Ротэрберг, Сяргей Курчэнка і Аляксандр Януковіч (сын экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча), экс-міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Эдуард Ставіцкі, топ -менеджары «канцэрну Калашнікаў» Андрэй Булюцін і Аляксандр Амельчанка, бізнес-партнёр Генадзя Цімчанкі Кай Паананен.
Фота AFP