Саранчукоў: Партыі не могуць дзейнічаць у Беларусі



У пачатку чэрвеня ў Беларусі скончыўся перыяд перарэгістрацыі палітычных партыяў. Некаторыя партыі, такія як партыя «Зялёных» і партыя «Справядлівы Свет», падалі дакументы на гэтую перарэгістрацыю.

Пра пазіцыю адной з самых старэйшых палітычных партый – Партыі БНФ – распавядае выконваючы абавязкі кіраўніка Вадзім Саранчукоў:

-У 20-м годзе актвізаваліся рэпрэсіі. Да гэтага ў нас таксама не было нармальна сфармуляванага палітычнага поля. Абсалютна зразумела, што на сённяшні дзень легальная праца для палітычных партый немагчымая. У турмах знаходзіцца больш за паўтары тысячы палітзняволеных. Яшчэ больш палітычных закладнікаў. Мы іх ацэньваем прыблізна на 6 тысяч.

На думку палітыка, у Беларусі зараз няма палітычнага поля для працы палітычных партыяў:

-Казаць, што палітычныя партыі на сённяшні дзень могуць выконваць сваю функцыю праз удзел у нейкім палітычным працэсе, проста немагчыма. Калі ў турмах забіваюць людзей, калі па абсалютна надуманых прычынах заводзяцца крымінальныя справы, казаць пра тое, што ў Беларусі існуе на сёння нейкае палітычнае поле, немагчыма.

Вадзім Саранчукоў лічыць,  што палітычныя партыі Беларусі не ідуць «адным  фронтам» як у Савецкім Саюзе і яны маюць розныя планы па далейшай дзейнасці.

Беларускае Радыё Рацыя