Саргсяна абралі прэм’ерам Арменіі



Нацыянальны сход (парламент) Арменіі абраў экс-прэзідэнта Сержа Саргсяна новым прэм’ер-міністрам краіны. За адзінага кандыдата прагаласавалі 76, супраць — 17 дэпутатаў, што бралі ўдзел у галасаванні, паведамляе „Радио Азатутюн”.

Дэпутат парламента Арменіі Нікол Пашынян, які ўзначальвае пратэсты супраць прэм’ерства Саргсяна, заявіў 17 красавіка аб пачатку аксамітнай рэвалюцыі.

Пашынян ужо некалькі дзён ладзіць у цэнтры Ерэвану акцыі пратэсту і меў намер сарваць пасяджэнне блакаваннем палаца парламенту.

Нагадаем, Арменія змяніла свой дзяржаўны лад з прэзідэнцкай рэспублікі на парламенцкую. У выніку першай асобай краіны цяпер фактычна будзе прэм’ер-міністр, з сённяшняга дня — Саргсян.