Сацапытанне паказала істотнае падзенне рэйтынгу прэзідэнта Польшчы
Паводле апытання агенцтва Kantar, за дзеючага прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду гатовыя прагаласаваць 39 адсоткаў рэспандэнтаў, тады як у красавіку прэзідэнт Польшчы карыстаўся падтрымкай 59 адсоткаў рэспандэнтаў.
Прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі, кандыдат ад апазіцыйнай «Грамадзянскай пазіцыі», карыстаецца падтрымкай 18 % апытаных, паведамляе Rzeczpospolita. Такім чынам, у Польшчы высокая верагоднасць другога тура выбараў. Аднак сацыёлагі дадалі, што ў другім туры Дуда пераможа любога з верагодных канкурэнтаў. Першы тур выбараў прэзідэнта ў Польшчы павінен быў адбыцца 10 траўня, але з-за ўспышкі каронавіруса быў перанесены.
Фота rp.pl
