Сацыял-дэмакратаў свету заклікалі да салідарнасці з беларускімі палітвязнямі



У Менску адбылося пасяджэнне Выканаўчага Бюро Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Разглядаліся пытанні арганізацыйнага будаўніцтва. Сябрам Бюро былі прадстаўлены новыя рэгіянальныя лідары Народнай Грамады. Пра гэта ў „Фэйсбуку” напісаў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, старшыня БСДП (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч

Таксама былі разгледжаны вынікі веснавога этапа кампаніі „Уладу – народу!”. Бюро падтрымала рашэнне Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэса аб правядзенні 3 ліпеня масавай акцыі ў Менску.

Сябры Бюро прынялі зварот да братніх сацыял-дэмакратычных партый іншых краін з заклікам да салідарнасці ў справе вызвалення Сяргея Кунцэвіча і іншых палітзняволеных.

Беларускае Радыё Рацыя