Сацыял-дэмакраты могуць пакінуць “Народны рэфэрэндум”
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) не выключае свайго выхаду з кааліцыі «Народны рэферэндум».
Як паведаміла старшыня БСДП Ірына Вештард па выніх паседжння партыі ў Менску, распрацаваныя шэраг прапаноў для астатніх сябраў кааліцыі.
«Яны датычацца як матэрыяльных пытанняў, так і маральных», – адзначыла Ірына Вештард.
– Рашэнне аб падтрымцы на пасаду прзідэнта прымаецца за тры месцы да з’езду партыі. Першае ЦК, якое было ў нас у гэтым годзе – 15 сакавіка 2015 года. На дадзеным паседжанні ЦК не было ніякай размовы пра Таццяну Караткевіч, і ніхто, мне так падаецца, у партыі нават не ведаў, што будзе такая кандыдатура, як Караткевіч.
За Таццяну Караткевіч. “Грамадоўцы” сабралі амаль 20 тысяч подпісаў. Нагадаем, рашэнне аб адмове ад падтрымкі на выбарах Таццяны Караткевіч прыняў раней сойм Партыі БНФ. Гэтая партыя таксама плануе разгледзець пытанне аб выхадзе з «Народнага рэферэндуму».
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя