Сацыял-дэмакраты прапануюць адмяніць у Беларусі інстытут прэзідэнцтва
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прапанавала збор подпісаў па ліквідацыі пасады прэзідэнта. Паколькі Аляксандр Лукашэнка скампраментаваў пасаду прэзідэнта, то Беларуссю павінен кіраваць дэмакратычна абраны парламент.
Паколькі выбараў у Беларусі няма, то і змяніць сітуацыю праз выбары немагчыма, кажа намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:
– 25 гадоў улада не народная, яна нялюдская, бескантрольная. Гэта мафіёзная краіна. І, канешне, калі ад аднаго чалавека, які гэту мафію ачольвае, залежыць адзін толькі подпіс і будзе краіна залежная ці незалежная, гэта якраз паказвае, што мы ў такім стане, што як бы краіна ёсць, і краіны няма. Ёсць тэрыторыя. Выбары, якія сёння адбываюцца, іх рэальна няма.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Паводле Валянціна Лазарэнкава, пакуль такую прапанову іншыя партыі не падтрымалі. І цяжка прадбачыць сітуацыю, калі апазіцыя не аб’яднаецца ў тым кірунку, які можа прынесці рэальныя змены ў краіне.
Беларускае Радыё Рацыя