Сацыял-дэмакраты просяць Захад дапамагчы вызваліць Статкевіча



Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) звярнулася да Сацыялістычнага Інтэрнацыянала, Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, групы сацыялістаў і дэмакратаў у Еўрапейскім парламенце, а таксама да старшыні Еўрапарламента з заклікам да сусветнай і еўрапейскай сацыял-дэмакратый прадэманстраваць салідарнасць з Мікалаем Статкевічам і прыкласці ўсе намаганні для яго вызвалення, кажа намеснік старшыні Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:

– Калі ўлада жадае паказаць, што выбары будуць дэмакратычнымі, то Мікалай Статкевіч павінен быць свабодным, узноўлены ў правах, мае права таксама прыняць пры жаданні ўзяць у якасці кандыдата. Калі лідар сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч будзе ў турме – гэта першы паказчык таго, што выбары не будуць дэмакратычнымі.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. З-за нязгоды пісаць прашэнне аб памілаванні палітзняволенага Статкевіча чакае новы суд і перавод назад у турму са Шклоўскай калоніі.

Беларускае Радыё Рацыя