Саўчанку этапавалі ў Растоўскую вобласць
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка этапаваная з маскоўскага СІЗА ў Растоў-на-Доне, паведаміў Інтэрфаксу яе адвакат Ілля Новікаў.
„Я сёння быў у СІЗА, мяне да Надзеі не пусцілі, сказалі, што яна этапаваная ў Растоў”, – сказаў адвакат. У якім СІЗА будзе ўтрымлівацца Саўчанка падчас суду, абароне пакуль не паведамілі.
Саўчанку будуць судзіць у горадзе Данецк Растоўскай вобласці, дзе яна, па версіі абвінавачвання, нібыта незаконна перайшло расейскую мяжу. Па абвінавачванні ў забойстве двух расейскіх журналістаў, учыненым групай асоб па папярэдняй змове, ёй пагражае да 25 гадоў зняволення.
Напярэдадні Саўчанка звярнулася да генсека ААН, кіраўнікам ПАСЕ і Еўрапарламента з просьбай дамагчыся правядзення судовага працэсу ў Маскве. Растоўская вобласць была абраная „з палітычнай мэтай” – перашкаджаць нармальнай працы абароны і перашкодзіць прэсе асвятляць працэс, гаворыцца ў звароце Саўчанкі. Акрамя таго, Данецк служыць „перавалачным пунктам для перапраўкі расейскай зброі і прарасейскіх сепаратыстаў у так званыя ЛНР і ДНР”. Там пастаянна знаходзіцца шмат узброеных баевікоў.
Саўчанка піша, што гэта ставіць пад пагрозу жыццё яе адвакатаў і сваякоў. Саўчанка таксама асцерагаецца, што ФСБ проста можа не пусціць у „памежную зону” як яе родных, так і дэпутатаў Вярхоўнай рады, ПАСЕ і Еўрапарламента.
Фота ipukr.com