Савет ААН па правах чалавека на год працягнуў мандат спецдакладчыка па Беларусі
Мандат спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі працягнуты яшчэ на адзін год. Адпаведная рэзалюцыя была прынятая 5 ліпеня на 38-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе.
Спецдакладчык павінен падрыхтаваць даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і падаць яго на 41-й сесіі СПЧ у чэрвені 2019 года і 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ў кастрычніку 2019 года.
„Савет настойліва заклікае ўрад Беларусі ў поўнай меры супрацоўнічаць са спецдакладчыкам, у тым ліку шляхам давання яму доступу для наведвання краіны ў яго афіцыйнай якасці, каб дапамагчы ўраду ў выкананні яго міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека і разглядзе пытання аб выкананні яго рэкамендацый, а таксама настойліва заклікае ўрад у поўнай меры супрацоўнічаць з мандатарыямі тэматычных спецыяльных працэдур”, — гаворыцца ў рэзалюцыі.