Савет Бяспекі ААН абмяркуе сітуацыю ў Беларусі
Сёння, 4 верасня, пройдуць нефармальныя відэаслуханні Савета бяспекі ААН, прысвечаныя захаванню правоў чалавека ў Беларусі.
Яны арганізаваныя паводле ініцыятывы Эстоніі, таму і пройдзе пасяджэнне пад старшынствам міністра замежных спраў гэтай краіны Урмаса Рэйнсалу.
«Эстонія лічыць неабходным даць слова тым, чым голас спрабуюць заглушыць», – заявіў ён. Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі зробяць: спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская, намеснік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч, юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Сяховіч.
Як піша DW, скліканне гэтага пасяджэнне прадстаўніца расейскага МЗС Марыя Захарава назвала ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя