Савет Еўропы асудзіў расстрэл Аляксандра Жыльнікава



Савет Еўропы асудзіў выкананне смяротнага прыгавору ў Беларусі.

„Мы асуджаем чарговае смяротнае пакаранне ў Беларусі, пра якое паведамілі праваабаронцы. Смерць — гэта не правасуддзе. Мы паўтараем свой заклік да ўладаў увесці мараторый на смяротнае пакаранне як першы крок да яго поўнай адмены”, — гаворыцца ў апублікаванай у „Твітэры” заяве кіраўніка дырэкцыі камунікацыі Савета Еўропы, прэс-сакратара генеральнага сакратара СЕ Даніэля Хольтгена.

Паводле даных беларускіх праваабаронцаў, быў прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Аляксандра Жыльнікава. Лёс другога фігуранта крымінальнай справы — Вячаслава Сухаркі — пакуль невядомы. 

belapan.by