Савет ЕЗ пералічвае 3 мільярды еўра краінам-партнёрам
У сераду Савет ЕЗ прыняў афіцыйнае рашэнне даць 3 млрд. еўра для макрафінансавай дапамогі 10 краінам, ахопленым палітыкай пашырэння і суседства, каб падтрымаць іх у змякчэнні эканамічных наступстваў пандэміі Covid-19, паведамляе forsal.pl.
Рашэнне дзяржаў-членаў завяршае заканадаўчы працэс у гэтым пытанні. Фармальна засталася толькі публікацыя прававога акта ў Афіцыйным часопісе ЕЗ.
Фінансавая дапамога будзе ажыццяўляцца ў форме крэдытаў на вельмі выгадных умовах. Большая частка з іх, 1,2 мільярда еўра, павінна адправіцца ва Украіну. 600 мільёнаў еўра прадугледжана для Туніса, 250 мільёнаў еўра для Босніі і Герцагавіны, 200 мільёнаў еўра для Іарданіі, 180 мільёнаў еўра для Албаніі, 160 мільёнаў еўра для Паўночнай Македоніі, 150 мільёнаў еўра для Грузіі і 100 мільёнаў еўра для Малдовы і Косава. І 60 мільёнаў еўра для Чарнагорыі.
Падтрымка ЕЗ дапаможа гэтым краінам пакрыць іх надзённыя фінансавыя патрэбы, якія ўзніклі ў выніку пандэміі. Разам з крэдытамі Міжнароднага валютнага фонду гэтыя меры закліканы дапамагчы ўмацаваць макраэканамічную стабільнасць і спрыяць больш свабоднаму выкарыстанню рэсурсаў для абароны грамадзян і змякчэння сацыяльна-эканамічных наступстваў пандэміі.
Сродкі будуць даступныя на працягу 12 месяцаў і будуць выплачаныя двума часткамі. Максімальны сярэдні тэрмін пагашэння складзе 15 гадоў. Дапамога павінна рэгулявацца ў мемарандуме аб узаемаразуменні, узгодненым паміж Еўрапейскай камісіяй і кожнай краінай-партнёрам.