Савет ЕЗ ухваліў падаражанне шэнгенскіх візаў да 80 еўра
Савет ЕЗ ухваліў падаражанне шэнгенскіх візаў з 60 да 80 еўра.
Яе цяперашні кошт трымаўся нязменным з 2007 года. Аднак канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Гэта адна з прапаноў па зменах у візавы кодэкс.
Прапановы будуць разглядацца на перамовах з Еўрапарламентам.
Мяркуецца, што павышэнне кошту шэнгенскай візы прывядзе да таго, што „законапаслухмяным падарожнікам” яе атрымаць стане прасцей і хутчэй.
