Саюз палякаў у Беларусі рыхтуецца да ўзмоцненага ціску
Саюз палякаў у Беларусі рыхтуецца да ўзмоцненага ціску. На мінулым тыдні ўлады Беларусі выдалілі траіх польскіх дыпламатаў і затрымалі дваіх прадстаўнікоў “Польскай школы” у Берасці.
Старшыня непрызнаванага СПБ Анжаліка Борыс кажа, што ў такой сітуацыі саюз апынуўся не ўпершыню. Актыўны пераслед працягваецца з 2005 году:
– Улады ваююць з грамадствам унутры краіны, а для гэтага патрэбныя ворагі з Захаду. З Усходу ворагаў няма, там сябры, ідзе татальная русіфікацыя. Мы ведаем, дзе жывём. Як грамадзяне Беларусі мы разумеем, што можа быць мацнейшы ўдар… Кожны дзень прыносіць новую інфармацыю, арышты, суды, – кажа Анжаліка Борыс і дадае, што нічога добрага ў бліжэйшай перспектыве яны не спадзяюцца.
Яна дадала, што бліжэйшым часам плануецца з’езд Саюза палякаў у Беларусі, непрызнаванага ўладамі краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: harodniaspring.org