СБУ атрымала доступ да сакрэтных мапаў і спісаў расейскіх вайскоўцаў
Прэсавы сакратар СБУ Арцём Дзехцярэнка паведаміў пра атрыманне сакрэтных мапаў і спісаў расейскіх вайскоўцаў, падраздзяленні якіх былі знішчаныя ў Данецкай вобласці Украіны.

– Як выявілася, пуцінскі рэжым адправіў ва Украіну курсантаў, вучняў Маскоўскага вышэйшай вайскова-каманднай вучэльні. Яны не проста адправілі, а аформілі гэта як стажыроўку. Таксама сярод здабытых дакументаў СБУ выявіла паперы на камандзіроўку без пазначэння месца прыбывання, спісы адпаведнага мота-стралецкага батальёна, сярод якіх шмат стралкоў-курсантаў, а таксама пашпарты грамадзянаў РФ, вайсковыя білеты ды іншае.
Жыхароў Луганшчыны просяць эвакуявацца з рэгіёну, пакуль расейцы не знішчылі магчымасць выезду па чыгунцы. Для эвакуацыі запрацуюць 5 гуманітарных калідораў.
Беларускае Радыё Рацыя
