Святлана Ціханоўская выказалася аб магчымым удзеле Беларусі ў ваенным канфлікце
Святлана Ціханоўская з нагоды прыбыцця расейскіх воўскаў у Беларусь на манеўры ля ўкраінскай мяжы заявіла, што дэмакратычныя сілы катэгарычна супраць удзелу Беларусі ў ваенным канфлікце на чыім-небудзь баку.
Таксама яна нагадала, што Лукашэнка «пацярпеў паразу на мінулых прэзідэнцкіх выбарах», а таму не мае права прадстаўляць дзяржаву ва ўнутранай і знешняй палітыцы, у тым ліку аб’яўляць і праводзіць вайсковыя вучэнні.
