Семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў у Менску



Міністр замежных спраў Уладзімір Макей адкрыў штогадовы семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі. Па словах Макея, МЗС рэгулярна забяспечвае дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі інфармацыяй, але „важна непасрэдна акунуцца ў жыццё краіны”:

– Нашая вучоба – гэта форма падвышэння нашай кваліфікацыі. Гэта вельмі важна. Гэта магчымасць акунуцца ў тую атмасферу, у якой жыве краіна, зразумець прычыны і тэндэнцыі, якія ляжаць у аснове рашэнняў, якія прымае кіраўніцтва дзяржавы.

„Пляцоўка гэтага семінара – унікальная магчымасць выказацца пра набалелае, прасунуць свае ідэі, зверыць гадзіннік з калегамі, ацаніць працу сваіх замежных устаноў”, – заявіў міністр. Праграма семінара, паведаміў ён, ахоплівае шырокае кола тэм, у тым ліку эканоміку, палітыку, культуру, спорт, СМІ, але галоўны акцэнт зноў зроблены на знешнеэканамічнай праблематыцы.

Мерапрыемства праходзіць на базе Акадэміі кіравання пры прэзідэнце і працягнецца да 18 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя паводле БелаПАН

Фота www.ctv.by