Сенат Польшчы не забараніў прапаганду „украінскага нацыяналізму”



Сенат Польшчы адхіліў праект закону пра забарону прапаганды „украінскага нацыяналізму”. Законапраект прапаноўваў прыраўняць так званы „украінскі нацыяналізм” да „таталітарнага рэжыму”.

Сенатары па прадстаўленні спікера Станіслава Карчэўскага адклікалі з сейму праект папраўкі да закону, які забараняе прапаганду камунізму і ўсіх іншых таталітарных рэжымаў у назвах будынкаў і аб’ектаў грамадскага значання. Праект прадугледжваў папраўкі, якія б пашырылі прымяненне гэтага закону, а менавіта датычна „украінскага і літоўскага нацыяналізму”.

За адкліканне законапраекту прагаласавалі 49 сенатараў, 12 былі супраць, устрымаліся ад галасавання 7.

Законапраект прапаноўваўся партыяй Права і Справядлівасць. Адным з яго актыўных лабістаў быў дэпутат Ежы Чэрвіньскі.

Беларускае Радыё Рацыя