Сенат Польшчы прыняў папраўку да Закону аб ІНП
Сенат Польшчы прыняў закон аб крымінальнай адказнасці за выказванні пра нацысцкія лагеры смерці як пра «польскія» і за адмаўленне злачынстваў «бандэрызму».
А другой гадзіне ночы з серады на чацвер сенатары ўхвалілі спрэчную папраўку да Закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці. 57 сенатараў прагаласавалі „за” законапраект, 23 былі „супраць”, а два ўстрымаліся.
Каб закон уступіў у сілу, яго яшчэ павінен падпісаць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
26 студзеня Сойм – ніжняя палата польскага парламенту, унёс змены ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які забараняе прапаганду таталітарных ідэалогій і вызначае злачынным удзел «бандэраўскіх нацыяналістаў» у знішчэнні габрэйскага насельніцтва і генацыдзе грамадзян міжваеннай Польшчы на тэрыторыі Валыні і Галічыны.
Паводле зменаў, парушальнікаў абноўленага закону будуць караць грашовымі штрафамі або зняволеннем да трох гадоў.