Сенат ЗША прыняў «Акт аб дэмакратыі для Беларусі»



Дакумент аднаўляе асабістыя эканамічныя і візавыя санкцыі супраць пашыранага кола асобаў ва ўрадзе Беларусі і грамадзянаў Расеі, якія звязаныя з рэпрэсіямі ў Беларусі. Дакумент набудзе моц пасля падпісання прэзідэнтам ЗША. Законапраект прапануе пашырыць санкцыі на: грамадзянаў Расеі, якія маюць дачыненне да падаўлення пратэстаў;

чальцоў ЦВК і асобаў, якія дапамагалі ЦВК фальсіфікаваць выбары;

працаўнікоў КДБ, МУС, АМАПу;

працаўнікоў Мінінфармацыі, адказных за пераслед незалежных медыяў.

А таксама: прызнае Каардынацыйную раду законным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу пра мірную перадачу ўлады і не прызнае Аляксандра Лукашэнку «законна абраным лідарам Беларусі»;

заклікае вызваліць усіх палітвязняў;

падтрымлівае збор сведчанняў і расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі;

ЗША не прызнаюць уключэння Беларусі ў Саюзную дзяржаву з Расеяй; падтрымліваюць незалежныя медыі, асабліва тыя, што выкарыстоўваюць беларускую мову;

падтрымліваюць развіццё і выкарыстанне тэхналогіяў для абыходу цэнзуры;

падтрымліваюць барацьбу са спробамі беларускіх уладаў блакаваць доступ у інтэрнэт. 

 Белсат