Сербія: парламенцкія выбары і заклікі да байкоту
У Сербіі ў нядзелю, 21 чэрвеня, праходзяць выбары ў парламент. Права аддаць свой голас маюць 6 з паловай мільёнаў выбарцаў. Амаль дзве траціны сербаў – 60% – гатовыя падтрымаць Сербскую прагрэсіўную партыю (СПП), якую ўзначальвае прэзідэнт краіны Аляксандр Вучыч. Гэта вынікае з апошніх апытанняў грамадскага меркавання.
А сербская апазіцыя вінаваціць Вучыча ў аўтарытарным стылі кіравання і парушэнні свабоды выбараў. Апазіцыя заклікае байкатаваць гэтае галасаванне. Кіраўнік дзяржавы з свайго боку назваў гэтыя заклікі нападкамі на дэмакратыю.
Акцыя пратэсту перад парламентам Сербіі
Народная скупшчына (аднапалатны парламент) Сербіі складаецца з 250 дэпутатаў, якія абіраюцца на чатыры гады. Выбары ў сербскі парламент былі запланаваныя на 26 красавіка, але з-за пандэміі COVID-19 галасаванне давялося перанесці.
Беларускае Радыё Рацыя