Серыя выбухаў у цэнтры Джакарты
У цэнтры сталіцы Інданэзіі Джакарце адбылося некалькі магутных выбухаў. Па папярэдніх дадзеных, ёсць загінулыя, у раёне выбухаў чуваць стрэлы.
Па паведамленнях агенцтва „France-Presse”, на цэнтральнай вуліцы горада каля ўчастка паліцыі прагрымела шэсць выбухаў, у выніку чаго загінулі не менш за тры чалавекі.
Агенцтва „Associated Press” паведамляе пра тое, што ў раёне надзвычайнага здарэння чуваць гукі стрэлаў.
Паліцыя Джакарты паведамляе ў сваім «Твітары», што адзін з выбухаў прагрымеў насупраць гандлёвага цэнтра „Sarinah”.
Дакладная колькасць ахвяр і пацярпелых пакуль невядомая.