Серж Наўродскі: І ўсё ж Беларусь павінна і можа інтэгравацца ў Еўразвяз!
Каардынацыйная рада правяла анлайн-дыскусію па тэме „Еўрапейскі шлях Беларусі – эканамічнае вымярэнне: якая наша мэта і як яе дасягнуць?” у рамках слуханняў па еўрапейскай перспектыве Беларусі.
Кажа віцэ-прэзідэнт ABBA, старэйшы даследчык Цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў CASE Belarus Серж Наўродскі:
– Магчымасці еўраінтэграцыі ў нас існавалі заўсёды. Праблема ў тым, што гэта заўсёды быў для нас эканамічны не столькі эканамічны выбар, не столькі выбар бізнесу, колькі палітычны. Наколькі мы гатовыя насамрэч уступіць, я з поўнай адказнасцю скажу, што гатовыя. З пункту гледжання бізнесу, які даўно працуе з Еўрапейскім Звязам, вялікая доля беларускага бізнесу працавалі і працуе. З пункту гледжання ў тым ліку інстытуцыйнага, застаецца шматграннае вялікае пытанне, што рабіцца з палітычным выбарам, які на дадзены момант немагчымы.
Падчас дыскусіі эксперты абмеркавалі шляхі эканамічнай інтэграцыі Беларусі і ЕЗ праз двухбаковыя пагадненні на прыкладзе Украіны, Малдовы і Грузіі. Асобна былі абазначаны перспектывы беларускага бізнесу, які правёў рэлакацыю ў Еўропу ў выніку палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя