Севярынец і Янукевіч: У Цапкалы не да канца зразумелая матывацыя
Паспрабаваць свае сілы ў змаганні за прэзідэнцкае крэсла вырашыў заснавальнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала.
facebook.com/Valery-Tsepkalo
Гэта не новая фігура на палітычнай арэне Беларусі, якая выклікае больш пытанняў, чым адказаў, – адзінагалосна лічаць сустаршыня партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец і намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч:
– Ягоная рыторыка, канешне, гучыць цікава і даволі адэкватна, аднак, насамрэч, не да канца зразумелая матывацыя, ці гэта сапраўды шчырае жаданне чалавека, які не да канца разумее, што адбываецца ў беларускай палітыцы, спрабаваць нешта змяніць, ці то спойлер адміністрацыі, ці то можа нейкі пробны шар з боку Крамля.
– Найбольш верагодна, што гэта спойлер-кандыдат для Лукашэнкі, задача якога зацягнуць частку дэмакратаў на выбарчыя ўчасткі.
Абодва палітыкі ўпэўнены, што будуць зарэгістраваны і дапушчаны да выбарчага спектакля толькі падтанцоўшчыкі Лукашэнкі. Таму для перамен найлепшае – удзел не ў выбарах, а ў страйку.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя