Севярынец хоча балатавацца на прэзідэнта ад БХД



Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец будзе ўдзельнічаць у праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі.

Як паведамляе прэс-служба БХД, ад кожнай арганізацыі кааліцыі на прэзідэнцкіх праймерыз можа ўдзельнічаць толькі адзін чалавек.

Як мы паведамлялі, раней сустаршыня БХД Вольга Кавалькова заяўляла, што таксама будзе балатавацца на прэзідэнта. Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына называла магчымую дату прэзідэнцкіх выбараў – 30 жніўня 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя