Шаран Бароў знаходзіцца ў Менску з афіцыйным візітам



У Менску з афіцыйным візітам знаходзіцца генеральны сакратар Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў Шаран Бароў.

Кіраўніца буйной міжнароднай прафсаюзнай арганізацыі сустракаецца з лідарамі незалежнага прафсаюзнага руху, а таксама прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў Беларусі. Шаран Бароў сустрэлася з прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў з розных гарадоў і рэгіёнаў Беларусі.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Чэхіі, Польшчы, прадстаўніцтва Еўразвязу.

Як адзначыў лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук – галоўная мэта візіту гэта прыцягненне увагі з сітуацыяй працоўных і прафсаюзаў у Беларусі.

– Спадзяемся, што ў нас атрымаецца прыцягнуць увагу да нашай сітуацыі з правамі працоўных і падтрымаць тых прафсаюзнікаў, якія ўваходзяць у Беларускі Кангрэс дэмакаратычных прафсаюзаў у барацьбе за правы працоўных. І зрабіць нейкі крок па перапыненню ціску і дыскрымінацыі прадастаўнкіоў незалежных прафсаюзаў у краіне.

Паводле Шаран Бароў, усе факты ціску і пераследу чальцоў незалежных прафсаюзных арганізацыяў яна мае абмеркаваць з прадстаўнікамі ўладаў Беларусі, каб выправіць становішча.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя