Шчэцін: акцыя салідарнасці з Ціханоўскім, Казловым і Севярынцам



15 студзеня ў Шчэціне перад Гарадской Управай адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі вязнямі Сяргеем Ціханоўскім, Дзмітрыем Казловым і Паўлам Севярынцам.

Акцыя мела на мэце выказванне падтрымкі несправядліва асуджаным на содні дзеячам, а таксама паказаць палякам сітуацыю ў Беларусі. Падчас акцыі была разгледжаная і прынятая рэзалюцыя беларусаў Шчэціна да Польскага Сейму і мясцовых паслоў на Сейм РП.

Рэзалюцыя мае на мэце разгляд накладання санкцый Польшчай на Расею ці Беларусь за супрацьзаконную спробу інтэграцыі, якая супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і волі беларускага народа.

Беларускае Радыё Рацыя