Шчоткіна абрана намеснікам старшыні Савета Рэспублікі



12 кастрычніка Мар’яна Шчоткіна, былы міністр працы і сацыяльнай абароны тайным галасаваннем абрана намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання.

За абранне Шчоткінай прагаласавалі ўсе 57 прысутных на сесіі членаў Савета Рэспублікі.

Мар’яна Шчоткіна стала другой жанчынай – намеснікам старшыні Савета Рэспублікі за амаль 20-гадовую гісторыю верхняй палаты беларускага парламента. У першым скліканні – 1997-2001 гады – на гэтай пасадзе была Тамара Дудко, былы дырэктар ААТ „Аліварыя”. Яна загінула ў аўтакатастрофе 2 студзеня 1999 года.

belapan.by