Шэнгенскія візы для беларусаў цяпер каштуюць 80 еўра
Уступіў у сілу новы Візавы кодэкс Еўрапейскага Звязу, шэнгенскія візы ад сёння падаражэлі з 60 да 80 еўра.
8 студзеня ў Бруселі адбылося падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам. Згодна з ім, шэнгенскія візы патаннеюць да 35 еўра. Але гэта адбудзецца толькі пасля ратыфікацыі дакументаў. То бок, не раней за 1 чэрвеня.
Дакумент павінна ўхваліць Палата прадстаўнікоў, якая збярэцца на вясновую сесію не раней за пачатак красавіка. З моманту ратыфікацыі павінна прайсці два месяцы, каб візы патаннелі, – піша НН.
