Шэраг палітыкаў праігнаруюць інаўгурацыю Анджэя Дуды
Мэр Варшавы, нядаўні кандыдат апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» на пасаду прэзідэнта Польшчы Рафал Тшаскоўскі не возьме ўдзел у Нацыянальным сходзе, які скліканы з нагоды інаўгурацыі Анджэя Дуды.
Аднак інагурацыю не праігнаруюць іншыя праціўнікі цяперашняга кіраўніка дзяржавы: лідар «Вясны» еўрадэпутат Роберт Бедрань, старшыня Сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш і дэпутат «Канфедэрацыі» Кшыштаф Босак. У чацвер, 6 жніўня, завершыцца першы тэрмін Анджэя Дуды, і менавіта ў гэты дзень адбудзецца цырымонія яго прывядзення да прысягі на другі пяцігадовы тэрмін на пасадзе Прэзідэнта Рэспублікі Польшча.
Ва ўрачыстасцях не возьмуць удзел былыя прэзідэнты Лех Валэнса і Браніслаў Камароўскі. З былых прэзідэнтаў у парламенце з’явіцца толькі Аляксандр Квасьнеўскі. Інагурацыю таксама прапусцяць колішні прэм’ер Лешак Мілер і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.
Беларускае Радыё Рацыя
