Штаб Ціханоўскай заявіў пра распрацоўку IT-рашэння для падліку галасоў
Больш за 200 чалавек з розных краін зараз працуюць над распрацоўкай IT-платформы, з дапамогай якой альтэрнатыўныя кандыдаты маюць намер змагацца з магчымымі парушэннямі падчас галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе Інтэрфакс.
“У ініцыятыве ўдзельнічаюць больш за 200 неабыякавых грамадзян нашай краіны, якія пражываюць у Беларусі, ва Украіне, Чэхіі, Германіі, іншых краінах. Непасрэдна цяпер групы таленавітай моладзі працуюць над стварэннем таго IT-рашэння, якое дапаможа мінімізаваць фальсіфікацыі на выбарах”, – заявіла Вераніка Цапкала, жонка Валерыя Цапкалы, якая ўвайшла ў аб’яднаны штаб Святланы Ціханоўскай.
Фота: belarus.by
