Штаб Віктара Бабарыкі абвясціў аб стварэнні новай партыі «Разам»



Штаб былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі абвясціў аб стварэнні новай партыі «Разам». У відэазвароце, якое апублікавана ў телеграм-канале паплечнікаў Віктара Бабарыкі, гаворыцца, што галоўнымі мэтамі палітычнай арганізацыі стануць канстытуцыйная рэформа, паляпшэнне эканомікі і павышэнне грамадзянскай актыўнасці ў краіне.

Былы кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка лічыўся асноўным супернікам Аляксандра Лукашэнкі, але быў арыштаваны па справе аб махінацыях – яго зварот, відавочна, быў запісана яшчэ на волі.

У ліпені штаб Бабарыкі і яшчэ аднаго незарэгістраванага кандыдата Валерыя Цапкалы, аб’яднаўся са штабам Святланы Ціханоўскай.

Беларускае Радыё Рацыя