Што азначае выключэнне Ціханоўскай з базы міждзяржаўнага вышуку?
Лідарку дэмакратычнай Беларусі Святлану Ціханоўскую выключылі з базы дадзеных міждзяржаўнага вышуку па ініцыятыве Беларусі.
Пра гэта паведамілі ў МУС РФ. Пра тое, што Ціханоўская аказалася ў расейскай базе, стала вядома напачатку кастрычніка мінулага году, калі адпаведны запіс з’явіўся ў базе. Напрыканцы траўня гэтая інфармацыя знікла з базы звестак.
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка не думае, што гэта нешта значыць. «Выключэнне з вышуку не азначае спыненне справы супраць яе. Людзі па-ранейшаму ў турмах. Суды працягваюцца, як і раней. Рэжым прайшоўся катком па ўсім жывым», — кажа Вячорка.
Беларускае Радыё Рацыя
