Што берасцейцы ведаюць пра кандыдатаў у прэзідэнты?
Не глядзелі тэлебачанне або не цікавіліся кандыдатамі на пасаду прэзідэнта апытаныя на цэнтральных вуліцах жыхары Берасця. Яны абгрунтавалі такую пазіцыю адсутнасцю вольнага часу і жадання сачыць за палітычным жыццём краіны. Цягам двух тыдняў па нацыянальным тэлебачанні БТ-1 можна было пабачыць і параўнаць выступы чатырох кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Грамадзяне распавялі, што яны ведаюць пра кандыдатаў і каму сімпатызуюць:
– Не слухала.
– Не глядзелі, калі чэсна.
– Яшчэ рана, перад выбарамі будзем глядзець.
– Не цікаўлюся гэтым.
– Як бы, гэтым не цікаўлюся.
– У мяне няма часу глядзець тэлевізар.
– Я ведаю, што ёсць гэтая жанчына і наш прэзідэнт.
– У мяне кандыдат адзін.
– Я не чула пра ніякіх кандыдатаў.
Дагэтуль ў цэнтры Берасця штодня на перакрыжыванні вуліц Савецкай і Астроўскага ладзяцца толькі пікеты ў падтрымку кандыдата ад ініцыятывы ’’Народны рэферэндум’’ Таццяны Караткевіч.
Беларускае Радыё Рацыя