Што будзе рабіць АГП?
Прыярытэты Аб’яднанай грамадзянскай партыі на бліжэйшыя гады – стварэнне адкрытай дыскусійнай пляцоўкі пры прыняцці рашэнняў. А таксама спроба ўзаемадзеяння з іншымі партыямі і арганізацыямі напярэдадні бліжэйшай прэзідэнцкай кампаніі.
Пра гэта паведаміў новы старшыня АГП Васіль Палякоў:
– Галоўнае для партыі і для мяне, як для кіраўніка, гэта зрабіць больш адкрытай пляцоўку для прыняцця рашэнняў у партыі, так і абмеркавання рашэнняў, а таксама ўсе працэсы, якія звязаныя з яе жыццём. Таксама прыярытэтам з’яўляецца тое, каб мы не вырашалі адносіны з іншымі партыйнымі структурамі, з іншымі аргнаізацыямі, а каб пад бліжэйшую прэзідэнцкую кампанію дамовіліся і правялі адкрыты праймерыз, выйшлі на адзінага кандыдата ад апазіцыі.
Васіль Палякоў стаў старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў ліпені гэтага года.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель