Што будзе з украінска-амерыканскімі адносінамі?
Ва Украіне абмяркоўваюць хуткі візіт Пятра Парашэнкі ў Злучаныя Штаты і перамовы з Дональдам Трампам.
Палітычныя аглядальнікі ўпэўненыя, што ў новай амерыканскай адміністрацыі цяпер іншыя прыярытэты, але ж пытанне расейскай агрэсіі ва Украіну і еўрапейскай бяспекі напэўна застануцца і ў поле зроку і 45 прэзідэнта ЗША. Пра перспектывы ўкраінска-амерыканскіх адносінаў разважае палітолаг Алена Мікалайчанка:
– Відавочна, што Украіна павінна змяняць сваю тактыку. Калі раней Украіна апелявала да пэўных забавязанняў Злучаных Штатаў Амерыкі адносна Украіны, таго ж Будапешцкага мемарандуму, то з прэзідэнтам Трампам будзе вельмі цяжка. Відавочна Украіне трэба рыхтаваць прапановы, якімі яна магла б зацікавіць новую адміністрацыю, а не забавязаць.
Нагадаем, што візіт Пятра Парашэнкі ў Злучаныя Штаты запланаваны на канец лютага.
Беларускае Радыё Рацыя
