Што Лукашэнка прывязе з Аўстрыі?



Палітолаг Андрэй Фёдараў распавёў пра тое, якія могуць быць вынікі візіта беларускага кіраўніка ў Аўстрыю.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Аўстрыю. У праграме візіта – перамовы з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі і іншымі палітыкамі, абмеркаванне палітычных і эканамічных пытанняў.

Андрэй Фёдараў: Мяркую, візіт больш фармальны і сімвалічны, бо пасля працяглага перапынку беларускі кіраўнік нарэшце патрапіў з афіцыйным візітам у адну з краін Еўразвяза. Але патрапіў не ў вельмі ўдалы момант – там зараз адбываецца змена ўрада, таму цяжка будзе дамаўляцца пра нейкія канкрэтныя двухбаковыя эканамічныя і палітычныя аспекты.

Візіт – гэта больш дэманстрацыя таго, што Беларусь праводзіць не толькі аднавектарную палітыку, як некаторыя пра гэта кажуць.

РР: А яшчэ кажуць, што візіт у краіну Еўрасаюза – гэта яшчэ і прадмет для гандлю з Расеяй…

Андрэй Фёдараў: Наўрад ці можна праз гэта нешта выгандляваць, бо, як ужо казаў, ніякіх асаблівых вынікаў ад візіта не будзе. А значыцца не ўдасца атрымаць шмат выгоды і ў гандлі з Масквой.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя