Што Лукашэнка зменіць у Канстытуцыі на гэты раз?
Анансаванае ўнясенне паправак у Канстытуцыю Беларусі застаецца цмянай гісторыяй.
Што будзе зменена ў галоўным законе, сказаць пакуль цяжка. Але відавочна, што пытанне зараз актыўна абмяркоўваецца ва ўладных колах. Каментуе палітолаг Валер Карбалевіч:
– Адгалоскі гэтага абмеркавання з’явіліся ў публічнай прасторы і ў выглядзе заяў Гайдукевіча, і ў выглядзе нейкага такога асцярожнага каментара людзей Ярмошынай, маўляў, сямігадовы тэрмін прэзідэнцтва ўмацаваў беларускую стабільнасць. Але пакуль я б устрымаўся ад нейкіх катэгарычных высноў з гэтай нагоды.
Як крок да падрыхтоўкі грамадскай свядомасці да рэферэндума можна ацэньваць і патрабаванне Лукашэнкі павысіць сярэдні заробак да 500 даляраў, мяркуе эксперт.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
