Што пакінула пасля сябе кааліцыя „Народны рэферэндум”?
Розная тактыка і падыходы да прэзідэнцкіх выбараў ды адсутнасць каардынацыі паміж суб’ектамі “Народнага рэферэндума”. Такія прычыны распаду кааліцыі, сярод іншых, называе намеснік старшыні “Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч. Але ў абарону „Народнага рэферэндума” самі за сябе кажуць вынікі кампаніі:
– Пад час калі мы праводзілі актыўную дзейнасць па раскрутцы самой ідэі, мы сустракаліся з сотнямі і тысячамі грамадзян па ўсё Беларусі. Сустракаліся не толькі з людзьмі, скажам на вуліцах, на рынках, на арганізаваных сустрэчах, але і стараліся камунікаваць з прадстаўнікамі мясцовай улады, абмярковаўваць розныя пытанні. Былі сустрэчы з дэпутамамі Палаты прадстаўнікоў. Таксама было сабрана больш за 100 тысяч подпісаў у падтрымку рэфэрендума. Дастаткова істотная праца была праведеныя. Тыя тэмы, якія мы падымалі, уключаны ў павестку дня шэрагу палітычных сіл, а таксама дыскутуюцца ў грамадстве.
Як адзначае Юрась Губарэвіч, паводле вынікаў сацыялагічных даследванняў, больш за палову апытаных беларусаў падтрымлівалі правядзенне „Народнага рэферэндума” па тых пытаннях, якія былі прапанаваныя кааліцыяй. А ў яе ўваходзілі – разам з “Рухам “За свабоду” – таксама партыі БНФ і БСДП (Грамада) ды кампанія “Гавары праўду”.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя